Перайсці да зместу

Мельхіёр (сплаў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пяць швейцарскіх франкаў

Мельхіёр (скажонае ад фр.: Maillot-Chorier) — сплаў медзі з нікелем, часам з дадаткамі жалеза і марганца.

Звычайна ў склад мельхіёра ўваходзіць 5—30 % нікелю, да 0,8 % жалеза і да 1% марганцу, хоць у асобных выпадках ён адрозніваецца ад напісаных рамак. Напрыклад, пры вырабе рэзістараў выкарыстоўваецца сплаў, які змяшчае 55 % медзі і 45 % нікелю.

Мельхіёр адрозніваецца ўстойлівасцю да карозіі, добра апрацоўваецца ціскам. Выкарыстоўваецца для вырабу дэталяў дакладнай механікі, медыцынскіх інструментаў, манет, посуду і мастацкіх вырабаў.

  • Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 151. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.
  • Мельхіёр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — С. 279.